Сустрэча прадстаўнікоў СМІ з паслом Расіі ў Беларусі Аляксандрам Сурыкавым, якая павінна была адбыцца ў пятніцу, 14 сакавіка, не адбудзецца. Пра гэта паведамляюць у прэс-службе пасольства РФ.

«Пасольства Расійскай Федэрацыі ў Рэспубліцы Беларусь сведчыць сваю павагу і мае гонар паведаміць, што запланаваная на 14 сакавіка г.г. сустрэча надзвычайнага і паўнамоцнага пасла Расійскай Федэрацыі ў Рэспубліцы Беларусь А.А.Сурыкава з прадстаўнікамі СМІ не адбудзецца. Пасольства прыносіць свае прабачэнні за магчымыя нязручнасці», — гаворыцца ў паведамленні прэс-службы дыпмісіі.

Прычыну адмены мерапрыемства ў прэс-службе не ўдакладняюць. 

Варта зазначыць, што аб правядзенні сустрэчы журналістаў з паслом Расіі Аляксандрам Сурыкавым прэс-служба пасольства паведаміла 11 сакавіка. На сустрэчы планавалася абмеркаваць беларуска-расійскія адносіны, а таксама іншыя актуальныя пытанні міжнароднага парадку дня.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?