«Замак пабудаваны з крапівы» друкаваўся ў часопісе «Дзеяслоў», у 2011 годзе выйшаў кніжным выданнем.

Яго асобныя фрагменты ўжо гучалі па-англійску. Але поўная іншамоўная версія з’явілася толькі цяпер.

Марціна Якабсан пераклала кнігу на нямецкую мову. Раман «Das Brennesselhaus» выйшаў у нямецкім Вісбадэне

(праўда «замак» у назве змяніўся на «дом»). 300-старонкавая кніга будзе каштаваць 22,80 еўра. Па словах Змітра Вішнёва, наклад застаецца для яго самога таямніцай. Такія лічбы на Захадзе называць не прынята. Але раман будзе даступны для продажу ва ўсіх буйных сусветных крамах.

Як паведаміў Вішнёў,

прэзентацыя кнігі адбудзецца ў швейцарскім Базэлі 21 сакавіка. На ёй будуць прадстаўлены фотаздымкі Артура Клінава і Андрэя Дзмітранка.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?