Вярхоўная Рада стварыла Нацыянальную Гвардыю ва Украіне. За прыняцце закона за аснову і ў цэлым прагаласавалі 262 дэпутаты.

«Акрамя праваахоўных функцый, якія пераходзяць Нацыянальнай гвардыі ў спадчыну ад Унутраных войскаў Украіны, на нацыянальную гвардыю прапануецца ўскласці выкананне і іншых функцый», — адзначыў в.а. кіраўніка дзяржавы Аляксандр Турчынаў, які з'яўляецца аўтарам закона.

Нацыянальная гвардыя мае ўдзельнічаць у забеспячэнні дзяржаўнай бяспекі, абароны дзяржаўнай мяжы, удзельнічаць у спыненнi тэрарыстычнай дзейнасці, а таксама ў дзейнасці па абясшкоджванні ваенізаваных узброеных груповак, тэрарыстычных арганізацый, арганізаваных груп і злачынных арганізацый.

У той жа час пры патрэбе ва ўзаемадзеянні з узброенымі сіламі Украіны гвардыя будуць удзельнічаць у адбіцці ўзброенай агрэсіі супраць Украіны і ліквідацыі збройнага канфлікту шляхам вядзення ваенна-баявых дзеянняў, а таксама выканання задач тэрытарыяльнай абароны.

Ва ўмовах мірнага часу Нацгвардыя будзе выконваць праваахоўныя функцыі.

Гэтая сілавая структура мае паўстаць часткова на базе Унутраных войскаў, а часткова на добраахвотнай аснове. Гэта значыць, што яе базу складуць сілы Самаабароны Майдану. Нацыянальная гвардыя, такім чынам, стане першай баяздольнай у распараджэнні ўкраінскага ўрада. Зброі для яе Украіна мае досыць. Пасля яе стварэння Украіна перастае быць безабароннай і будзе здольная аказаць пэўны супраціў.

Расіі патрэбная эканамічна слабая, палітычна падзеленая і вайскова безабаронная Украіна. Менавіта таму Расія можа зрэагаваць на стварэнне Гвардыі новым прэвентыўным ударам.

Наступныя дні будуць напружанымі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?