Аляксандр Лукашэнка лічыць недапушчальным скажэнне асобнымі расійскімі СМІ інфармацыю аб прапанове беларускага боку накіраваць у Беларусь дадатковыя сілы расійскай авіяцыі для ўдзелу ў сумесным вучэнні ў рамках правядзення другога этапу праверкі баявой гатоўнасці Узброеных Сіл Беларусі.

Reuters.com

Reuters.com

Аб гэтым кіраўнік дзяржавы заявіў сёння на сустрэчы з кіраўніком Рэспублікі Мардовія РФ Уладзімірам Волкавым, дзе таксама прысутнічаў пасол Расіі ў Беларусі Аляксандр Сурыкаў, паведамляе БелТА.

Некаторыя расійскія СМІ ва ўласцівай ім манеры сказілі словы прэзідэнта, што Беларусь запрасіла да правядзення вучэнняў дадатковыя сілы расійскіх ВПС, падкрэслівае БелТА. «Некаторыя каналы паднеслі гэта ледзь не як просьбу аб ваеннай дапамозе, нягледзячы на тое, што правядзенне такіх вучэнняў рэгламентуецца саюзнымі дамоўленасцямі і дакументамі аб стварэнні і функцыянаванні адзінай групоўкі войскаў Беларусі і Расіі».

«Учора асобныя расійскія каналы паставілі ў шэраг Беларусь з Крымам і «ай-яй-яй, — Лукашэнка спалохаўся, папрасіў дапамогі, абароны ў Расіі», — сказаў кіраўнік дзяржавы. «Навошта вы гэта робіце? Вы лепш скажыце, што вы даўно просіце ў нас гэта, і я ўжо тут, ведаеце, рознымі выкрутасамі, ужо я прапанаваў, каб Расія прыехала і тут прызямлілася, — сказаў Аляксандр Лукашэнка.

— А яны, бачыце, павярнулі гэта ў адваротны бок. Праўда, мы адрэгулявалі да вечара. Я зноў катэгарычна папярэдзіў: калі будзеце так паступаць, мы паступім інакш. Нельга так рабіць. Навошта гэта падаваць незразумела як?».

«У нас нармальная абстаноўка, вы бачыце, ні вайны, усё ціха, спакойна. Але калі нехта там кідаецца ў Польшчы ці натаўцы і гэтак далей, дык у нас ёсць план на гэта. Мы яго павінны рэалізоўваць, і я прапанаваў Расіі: давайце рэалізоўваць», — дадаў беларускі кіраўнік.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?