Штотыдзень карэктарка «Нашай Нівы» запісвае тыповыя памылкі, якія яна выпраўляла ў артыкулах рэпарцёраў і пазаштатных аўтараў. Штосерады гэтую падборку яна рассылае супрацоўнікам.

Такім чынам мы стараемся ўзняць культуру мовы.

Праблема ў тым, што са школы і ўнівера людзі выходзяць з нетрывалымі ведамі беларускай. Да таго ж, дамінацыя расейскай мовы ў гарадскім асяроддзі, на радыё і ТВ блытае людзей. Даводзіцца ўвесь час нагадваць правілы.

Мы падумалі, што гэтыя памылкі могуць быць цікавыя і чытачам, якія вучаць мову ці любяць мову. Гэта ж тыповыя выпадкі.

Форма тлумачэння — мінімалістычная.

лейТматыў

фэнтЭзі

асЕцінскі (яканне не адбываецца)

дзёрЗКі

Вялікая Кітайская сцяна

лінкАр (лінейны карабель)

крымчАкі

жалюзі (нескланяльны назоўнік, ва ўсіх склонах мае такую форму)

рэферэндумУ, калектывУ, кінафестывалЮ

пірава перамога (прыметнікі, утвораныя ад асабовых назваў, у складзе ўстойлівых выразаў пішуцца з малой літары: ахілесава пята, сізіфава праца)

натаўскі салдат (вытворныя ад абрэвіятур прыметнікі пішуцца малымі літарамі)

фазЭнда

нАватвор, спАрткомплекс, абарАназдольнасць (націск на першы склад другой часткі) –

крОвазмяшэнне (націск на другі склад другой часткі, узнікае пабочны націск, таму ў першай частцы пішам о: кроў – крывавы

як ніколі нічога (бел.) - как ни в чём не бывало (рас.)

Глядзі таксама:

Тыповыя памылкі з «Нашай Нівы» за лістапад

Тыповыя памылкі з «Нашай Нівы» за снежань — 1

Тыповыя памылкі з «Нашай Нівы» за снежань — 2

Тыповыя памылкі з «Нашай Нівы» за студзень — 1

Тыповыя памылкі з «Нашай Нівы» за студзень — 2

Тыповыя памылкі з «Нашай Нівы» за студзень — 3

Тыповыя памылкі з «Нашай Нівы» за студзень — 4

Тыповыя памылкі з «Нашай Нівы» за люты — 1

Тыповыя памылкі з «Нашай Нівы» за люты — 2

Тыповыя памылкі з «Нашай Нівы» за люты — 3

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?