Амаль 100 расійскіх дзеячаў культуры, праваабаронцаў і палітолагаў падпісалі адкрыты ліст з ініцыятывай аб правядзенні Кангрэса інтэлігенцыі супраць вайны, супраць самаізаляцыі Расіі, супраць рэстаўрацыі таталітарызму». Зварот апублікаваны ў чацвер, 13 сакавіка, на сайце «Новой газеты».

На момант публікацыі навіны ліст падпісалі 90 чалавек — у прыватнасці, пісьменнікі Дзмітрый Быкаў, Віктар Ерафееў, Людміла Уліцкая, Уладзімір Вайновіч, Андрэй Бітаў, Ігар Ірценьеў, Віктар Шэндэровіч, акцёры Міхаіл Яфрэмаў, Лія Ахеджакава, Аляксей Дзявотчанка, Леў Прыгуноў, рэжысёры Эльдар Разанаў, Андрэй Смірноў, музыкант Андрэй Макарэвіч і іншыя.

«Наша краіна апынулася ўкінутай у небяспечную авантуру. Пад лозунгам «Абаронім рускіх у Крыме, а таксама ўсіх украінцаў ад новай нелегітымнай фашысцкай улады ва Украіне!» ўжо адбылася фактычная анэксія Крыма, — гаворыцца ў звароце.

«Меркаванне інтэлігенцыі, не згоднай з палітыкай, што праводзіцца ўладамі, павінна быць выказана больш выразна і гучна. А для гэтага неабходна ўжо ў бліжэйшыя дні правесці Кангрэс расійскай інтэлігенцыі з запрашэннем прадстаўнікоў украінскай інтэлігенцыі. На Кангрэсе мы не толькі абмяркуем бягучае становішча і выкажам сваё стаўленне, але і паспрабуем знайсці шляхі выхаду з сітуацыі, якая пазбаўляе нашу краіну перспектыў якога-кольвечы годнага жыцця ў будучыні…», — заявілі аўтары ліста.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?