Грамадскі актывіст, былы палітвязень, лідар моладзевага крыла «Змена» Павал Вінаградаў сёння днём, 13 сакавіка, пайшоў адзначыцца ў інспекцыю Маскоўскага р-на (ён знаходзіцца пад наглядам). З ім быў і яго паплечнік Аляксандр Арцыбашыў. А потым сувязь з імі абарвалася на некалькі гадзінаў.

На тэлефанаванні хлопцы доўгі час не адказвалі.

Увечары Вінаградава знайшлі ў сумнавядомым цэнтры ізаляцыі правапарушальнікаў на Акрэсціна. Арцыбашыва доўгі час не маглі знайсці, урэшце яго таксама прывезлі на Акрэсціна.

Машыну, на якой былі хлапцы, жонка Вінаградава Святлана знайшла на штраф-стаянцы.

У пятніцу, 14 сакавіка, суд у судзе Маскоўскага р-на.

Ніякай акцыі ў той дзень хлопцы не планавалі. Таксама часам затрыманні ў Мінску практыкуюцца напярэдадні нейкіх грамадска значных акцый, або прыезду ў Мінску ВІПаў з блізкага Усходу (Расіі).

Паўла пасля 15-суткавага арышту, 12 кастрычніка 2013 г., каб паплечнікі не сустрэлі, міліцыя з Акрэсціна вывезла аж пад Нацыянальны аэрапорт. На фота — Павел і яго жонка Святлана.

Паўла пасля 15-суткавага арышту, 12 кастрычніка 2013 г., каб паплечнікі не сустрэлі, міліцыя з Акрэсціна вывезла аж пад Нацыянальны аэрапорт. На фота — Павел і яго жонка Святлана.

Нагадаем, што Павел Вінаградаў быў фігурантам крымінальнай справы аб масавых беспарадках 19 снежня 2010 г. і быў асуджаны на чатыры гады зняволення ў калоніі строгага рэжыму. У верасні 2011 г. ён быў вызвалены на аснове ўказу Лукашэнкі, хоць сам памілавання не прасіў.

З 10 красавіка 2012 г. да Паўла быў прыменены рэжым прэвентыўнага нагляду на два гады.

Ён павінен быць дома пасля 20:00 і да 7:00, яму забаронена пакідаць сталіцу без дазволу міліцыі.

Больш жорсткі рэжым матывавалі тым, што Павел не кінуў грамадскай дзейнасці, некалькі разоў прыцягваўся да адм. адказнасці (праводзіў некалькі гучных акцый, а тэрмін адбытых на Акрэсціна сутак набліжаецца ўжо да 100).

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?