Пацверджаныя дзве смерці падчас сутыкненняў у Данецку паміж прарасейскімі актывістамі і мітынгоўцамі за адзінства Украіны.
Пра гэта паведамляецца на старонцы супольнасці Еўрамайдан у Фэйсбуку.
«Пацярпелыя ў Данецку. 2 пацверджаны смерці. 1 пад пытаннем — ці жывы ці мёртвы. 1 у цяжкім стане, аперуюць. 2 у вельмі цяжкім. Пацярпелі прынамсі 50 чалавек», - гаворыцца ў паведамленні.





