Зніклі аўтамайданаўцы Аляксей Грыцэнка, Наталля Лук'янчанка і Сяргей Супрун. Яны выявілі за сабой сачэнне і паспелі паведаміць аб гэтым родным.
У прыватнасці, Наталля Лук'янчанка патэлефанавала Віталю Уманцу, а таксама свайму мужу, і паведаміла, што за імі гоняцца тры аўто і страляюць, і яны будуць спрабаваць схавацца ў офісе меджліса па вул Шміта 2.
На гэты момант іх тэлефоны адключаны.





