Сайт інтэрнэт-выдання «Lenta.ru» перастаў адкрывацца. Сайт сышоў у афлайн прыкладна каля 10:20 паводле мінскага часу.
Нагадаем, што 12 сакавіка, акцыянер холдынгу «Афіша-Рамблер-Суп» Аляксандр Мамут звольніў Галіну Цімчанку з пасады галоўнага рэдактара «Lenta.ru», прызначыўшы на яе месца намесніка генеральнага дырэктара кампаніі па знешніх камунікацыях Аляксея Гараслаўскага.
Пасля гэтага заяву аб звальненні напісалі 39 супрацоўнікаў выдання.
Учора таксама памяняўся гендырэктар Lenta.ru





