На адкрыцці таргоў падзенне складала каля 2%, а да 11 гадзін мск РТС упаў ужо на 5,61% да 1017 пункта, ММВБ — на 5,12% да 1185 пункта.

Акцыі найбуйнейшых расійскіх кампаній да гэтага часу таксама рэзка патаннелі. Так, каціроўкі Сбербанка абваліліся на 5,5% (у ходзе таргоў апускаліся да мінімуму з восені 2011 г.), «Газпрама» — на 3,27%, ВТБ — на 5,96%. «Раснафта» патаннела на 1,87%, «Лукойл» — на 3,47%. Каціроўкі «Аэрафлота» абрынуліся на 10,61%, «Мечала» — на 16,75%, «Інтэр РАО» — на 13,27%, ФСК ЕЭС — на 11,57%, «Северсталі» — на 12,08%, ММК — на 10,75%, НЛМК — на 12,22%.

Курс даляра вырас на 6 кап. да 36,68 руб., еўра — на 6 кап. да 50,73 руб. (дадзеныя на 11.45 мск).

Расійскі фондавы рынак абнавіў шматгадовыя мінімумы індэксаў праз масіраваныя распродажы і закрыццё пазіцый інвестарамі па сігналах stop-loss пасля няспыннага прабіцця шэрагу ўзроўняў падтрымкі; распродажы ідуць на фоне ўпалых Амерыкі і Азіі праз слабую статыстыку па Кітаі, а таксама праз напружанасць ва Украіне і чаканні ўвядзення Захадам санкцый супраць Расіі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?