Аляксандр Лукашэнка просіць выбаршчыкаў прыйсці на ўчасткі па выбарах у мясцовыя Саветы дэпутатаў. Пра гэта ён заявіў сёння на сустрэчы з суддзямі Канстытуцыйнага суда Беларусі.
«Для нас важна меркаванне кожнага чалавека», — падкрэсліў кіраўнік дзяржавы.
Таксама ён сказаў, што «нам не патрэбныя ўзрушэнні і рэвалюцыі і мы не дапусцім ў краіне любога роду экстрэмізму.
Нашы людзі могуць спакойна жыць, вучыцца і працаваць. Дзяржава і ў далейшым працягне ствараць умовы для свабоднага і годнага развіцця асобы, забяспечваць законнасць і правапарадак».





