Кандыдаты ў дэпутаты Антось Жыўко і Ілля Дабратвор сустракалі з цэнтра ізаляцыі правапарушальнікаў грамадскага актывіста Змітра Дашкевіча, які сёння выходзіў на волю пасля 12-суткавага арышту.
Калі яны ад'ехалі на машыне, за імі паехала машына ДАІ, урэшце грамадскія дзеячы былі адвезеныя ў РУУС Маскоўскага раёна Мінска.
На пытанне журналістаў, за што яны затрыманыя, у міліцыі сказалі «Разбярэмся».





