Ніхто не будзе дапамагаць Украіне, пакуль яна сама не пачне абараняцца ад расейскай агрэсіі. Пра гэта на прэс-канферэнцыі заявіў былы кіраўнік СБУ Ігар Смяшко.
Ён адзначыў, што Еўропа толькі цяпер пачала фарміраваць агульную палітыку ў адносінах да Украіны, і таму спадзявацца, што ЗША і Еўропа без Украіны вырашаць крымскую праблему, не варта.
У сувязі з гэтым Смяшко выказаў меркаванне, што цяпер камандаванне Узброенымі сіламі Украіны не адпавядае ўзроўню пагрозы. Ён растлумачыў, што в. а. міністра абароны Ігар Ценюх не мае агульнавайсковага вопыту па кіраўніцтве ваеннымі аперацыямі.
Як доказ Смяшко назваў тое, што Украіна спазняецца з прыняццем рашэнняў па перакрыцці межаў і не здолела мабілізаваць дастаткова колькасны кантынгент ўнутраных войскаў для блакавання паўднёва-ўсходніх межаў Украіны.
Смяшко ўпэўнены, што на сёння ўсё залежыць ад прыняцця жорсткіх мер украінскім урадам, ад разгортвання абароны.
Ён лічыць, што ў кіраўніцтва краіны няма палітычнай волі і ўмення ўзяць адказнасць на сябе, хоць сіл ва ўкраінскай арміі дастаткова, каб арганізаваць абарону дзяржавы.
Смяшко прапануе прыцягнуць да планавання ваенных аперацый адстаўных генералаў, якія маюць вопыт кіраўніцтва значнымі вайсковымі злучэннямі яшчэ з савецкіх часоў.





