Мінэканомгандлю ў рамках праграмы правядзення рэформаў і пераўтварэнняў у эканоміцы разлічвае ў бліжэйшыя 7 гадоў павялічыць ВУП краіны ў 2,7 разы, павялічыўшы паказчык даходаў на душу насельніцтва да 10 тыс. даляраў у год з цяперашніх 3,6 тыс. даляраў.

Пра гэта заявіў міністр эканамічнага развіцця і гандлю Украіны Павел Шарамет на брыфінгу ў Кіеве.

«Зараз у нас ВУП — 3,6 тыс даляраў на душу насельніцтва. Гэта мала. Я казаў, што за 5 гадоў можам выйсці на 10 тысяч даляраў. Эканамісты лічаць, што гэта вельмі аптымістычна», — сказаў Шарамет.

Паводле яго слоў, ёсць два фактары: дэтэнізацыя, а гэта амаль палова эканомікі, і рэвальвацыя.

«Калі мы гэта зробім, то за сем гадоў выйдзем на гэты ўзровень 10 тыс. даляраў. Гэта значыць, фактычна, гаворка ідзе пра рост у 2,7 разы. І гэта не фантастыка», - -падсумаваў міністр.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?