«Як хутка расейцы дайшлі б да Варшавы? Пры падтрымцы НАТА гэта было б вельмі складана, магчыма, да Варшавы яны б наогул не дабраліся.

Калі б мы былі вымушаныя бараніцца самі — што ж, я не хачу сеяць паражэнчых настрояў, але калі ўлічваць тэмпы маршу расейскай арміі, яе ўзброеным сілам хапіла б 3-4 дні, каб дайсці да польскай сталіцы» — лічыць экс-міністр нацыянальнай абароны Польшчы генерал Вальдэмар Скшыпчак.

«У выпадку перарастання ўкраінскага канфлікту ў адкрытую канфрантацыю, польскі сцэнар будзе заўсёды адказам на сцэнар атакуючага боку, — зазначыў генерал. — У адпаведнасці з расійскай ваеннай дактрынай першы этап наступальнай аперацыі — паветраныя ўдары, накіраваныя ў першую чаргу на знішчэнне польскай авіяцыі, паветранай абароны, цэнтраў кіравання дзяржавай і арміяй.

Аднак атакаваць нас знянацку не атрымаецца: польская і натаўская разведка ў стане своечасова выкрыць прыкметы падрыхтоўкі расейскіх войскаў да ўдару». 

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?