Пра вынікі праверкі па факце ўтаплення ў пратоцы Волатава ў Гомелі дваіх другакласнікаў ў снежні 2014 года паведаміла афіцыйны прадстаўнік Гомельскага абласнога ўпраўлення СК Марыя Крываногава.

Было ўстаноўлена, што 4 снежня 2013 года, пакінуўшы групу падоўжанага дня, трое навучэнцаў адправіліся катацца на лёд вадаёма, лёд праламаўся, і дзеці апынуліся ў вадзе. Іх крыкі пачулі пяцікласнік з сястрой, паклікалі дарослых. Мінакі выратавалі аднаго з братоў-блізнят. Яшчэ дваіх сямігадовых хлопчыкаў выратаваць не ўдалося. Іх целы вытягнулі на бераг ужо супрацоўнікі МНС.

Аказалася, што выхавацелька групы падоўжанага дня адпусціла гэтых траіх школьнікаў дадому раней за ўстаноўлены час на падставе заяў ад бацькоў, якія яна мела і змагла прад'явіць.

Па выніках праведзенай праверкі ўнесена прадстаўленне ва ўпраўленне адукацыі Гомельскага аблвыканкама аб прывядзенні рэжыму працы груп падоўжанага дня ў адпаведнасць з дзеючым заканадаўствам.

Да строгай дысцыплінарнай і матэрыяльнай адказнасці прыцягнуты дырэктар СШ № 72 Гомеля, тры яго намеснікі і выхавацелька групы падоўжанага дня.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?