Аляксандр Лукашэнка не выключае магчымасці прыняцця ў будучым новай Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь. Аб гэтым ён заявіў 14 сакавіка на сустрэчы з суддзямі Канстытуцыйнага суда.

Гаворачы пра далейшае развіццё канстытуцыйных асноў беларускай дзяржавы, Лукашэнка не выключыў, што ў будучым спатрэбіцца ўнясенне нейкіх змяненняў, адпаведных духу новага часу і развіццю грамадства.

«Рана ці позна давядзецца прымаць новую Канстытуцыю. Канстытуцыю не пераходнага перыяду, а сфарміраванага і сталага на нейкі перыяд часу нашай дзяржавы, - заявіў беларускі лідар. - Калі мы яе будзем ствараць, я вельмі хацеў бы, каб члены, суддзі Канстытуцыйнага суда, увесь Канстытуцыйны суд у гэта былі ўключаны як грамадзяне».

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?