Адміністрацыя Цэнтральнага раёна Мінска прапанавала для азнаямлення праект забудовы ў межах праспект Пераможцаў – МКАД – вадасховішча «Дразды». Гэта невялікі трохкутнік зямлі каля сталічнага аквапарка плануецца назваць парк «Дразды».
Праект уключае ўсяго 11 аб’ектаў, прычым большасць з іх ужо працуе ці дабудоўваецца, як, напрыклад, аўтазапраўка на з’ездзе з МКАД і ратавальная станцыя на беразе вадасховішча.
Асноўным аб’ектам стане будуемы аквапарк, які атрымаў назву «Лебядзіны» (ухваленую мінчукамі назву «Купалле» забракаваў асабіста Аляксандр Лукашэнка).
На мове афіцыйных дакументаў ён называецца «фізкультурна-аздараўляльны комплекс на 2171 адначасовых наведвальнікаў з адкрытай аквазонай, дзіцячымі атракцыёнамі і сацыяльна-абслугоўваючай інфраструктурай».
Будуецца і чатырохпавярховы турэцкі гатэль па суседству. У ім змесціцца 102 нумары, побач запраектаваныя восем гасцявых домікаў.
Трэці вялікі аб’ект – рэстаран усходняй кухні на 1200 пасадачных месцаў.
Існуючую веладарожку прапануецца працягнуць. Яе прапусцяць пад МКАДам і выведуць да зоны адпачынку «Крыніца».
Уздоўж праспекта Пераможцаў абсталююць набярэжную з кафэ і пракатам ровараў.
А трохі далей, бліжэй да мікрараёна Дразды, плануецца пабудаваць Цэнтр алімпійскай падрыхтоўкі па мастацкай гімнастыцы.
* * *
Грамадскае абмеркаванне працягнецца да 28 сакавіка 2014 года. А 21 сакавіка ў памяшканні Цэнтральнага райвыканкама а 18-й адбудзецца прэзентацыя праекта з удзелам праекціроўшчыкаў і заказчыкаў будаўніцтва.





