Варшава атрымлівае сігналы аб тым, што ва Украіне ў бліжэйшы час могуць адбыцца яшчэ больш маштабныя правакацыі, чым у Данецку 13 сакавіка. Пра гэта заявіў у пятніцу прэм'ер-міністр Польшчы Дональд Туск, паведамляе уласны карэспандэнт агенцтва Укрінфарм.

Як адзначыў кіраўнік польскага ўрада, падзеі ў Данецку могуць сведчыць аб «набліжэнні яшчэ большай драмы, чым да гэтага часу». Акрамя таго, у бліжэйшы час у Украіне «могуць быць ажыццёўлены яшчэ большыя па маштабах правакацыі, чым у Данецку», — папярэдзіў ён.

Туск таксама праінфармаваў, што Варшава не прызнае законным рэферэндум у Крыме, а таму ні Варшава, ні міжнародная супольнасць вырашылі не накіроўваць туды міжнародных назіральнікаў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0