Уранку суботы залеўны дождж распачаўся на захадзе Беларусі. Цягам дня цыклон распаўсюдзіцца на ўсю тэрыторыю краіны. Дождж, снег, начныя замаразкі, вецер парывамі да 12 метраў за секунду — такое надвор'е чакае краіну на гэтых выхадных.
Плануйце свае паездкі і працу з улікам рэзкага пагаршэння ўмоваў.
На скрыншоце: мапа метэаз'яваў паводле звестак радара «Брэст» па стане на 11.50 беларускага часу.





