Названыя самыя папулярныя славутасці Беларусі ў 2013 годзе. Пра гэта паведаміў сёння дырэктар дэпартамента па турызме Мінспорту і турызму Вадзім Кармазін на пасяджэнні калегіі міністэрства.
Лідэрам па наведвальнасці стаў Нацыянальны гісторыка-культурны музей-запаведнік «Нясвіж», у якім у 2013 годзе пабывалі больш за 400 тыс. чалавек.
Далей у спісе найбольш прывабных для падарожнікаў месцаў Мемарыяльны комплекс «Брэсцкая крэпасць-герой» (390 тыс. наведванняў).
Гомельскі палацава-паркавы ансамбль (300 тыс. наведванняў).
Замкавы комплекс «Мір».
Замыкае пяцёрку самых папулярных славутасцяў Нацыянальны Полацкі гісторыка-культурны музей-запаведнік (больш за 200 тыс. наведванняў).
У 2012 годзе лідзіравала Брэсцкая крэпасць, бліжэйшымі канкурэнтамі былі Нацыянальны гісторыка-культурны музей-запаведнік «Нясвіж» і Замкавы комплекс «Мір».





