У Севастопалі ўзброеныя людзі выкралі і вывезлі ў невядомым кірунку айца Мікалая Квіча, святара парафіі. Пра гэта паведамляе Дэпартамент інфармацыі УГКЦ.

«Толькі што а. Любамір Яворскі, намеснік кіраўніка Дэпартамента Патрыяршай курыі УГКЦ па справах душпастырства сілавых структур Украіны паведаміў аб тым, што сёння непасрэдна з царквы парафіі Ўспення Найсвяцейшай Багародзіцы г. Севастопаля невядомыя ўзброеныя людзі выкралі і вывезлі ў невядомым кірунку айца Мікалая Квіча», — гаворыцца ў паведамленні.

Гэтую інфармацыю пацвердзілі прыхаджане, якія былі на набажэнстве.

Вядома, што на працягу сакавіка 2014 святары УГКЦ атрымлівалі пагрозы з патрабаваннем пакінуць тэрыторыю Крыма. «Але ўсе душпастыры вырашылі не пакідаць сваіх вернікаў, асабліва ў такі складаны час», — паведамілі ў Дэпартаменце інфармацыі УГКЦ і адзначылі, што айцец Мікалай, акрамя абавязкаў святара, выконвае ў Крыме абавязкі Галоўнага ваеннага капелана УГКЦ. «Гэта, — на думку а. Яворскага, — магло стаць прычынай такіх дзеянняў ўзброенай «самаабароны Крыма» ў дачыненні да яго».

Месца знаходжання святара да гэтага часу невядомае. На тэлефонныя званкі ён не адказвае.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?