Узброеныя Сілы Украіны паднялі па трывозе вайсковую авіяцыю Сухапутных войскаў і аэрамабільны батальён пасля спробы пранікнення расійскіх вайскоўцаў ўглыб Херсонскай вобласці з боку Арабацкай стрэлкі.
Пра гэта паведамляе агенцтва Укрінфарм са спасылкай на Упраўленне прэсы і інфармацыі Міністэрства абароны Украіны.
«Расійскія вайскоўцы вярнуліся на папярэдняе месцазнаходжанне», — гаворыцца ў паведамленні.
Сёння ўранку каля 120 расійскіх вайскоўцаў высадзіліся на Арабацкай стрэлцы ў Херсонскай вобласці з верталётаў, іх падтрымлівалі тры БТР.





