Выпуск газеты атрада № 3 ВК-8 у горадзе Орша можна назваць эталонам беларускіх СМІ.
Фотакопію газеты ў рэдакцыю charter97.org даслаў чытач.
Чарговы выпуск насценгазеты атрада прысвечаны Дню Канстытуцыі, якая ўсё яшчэ як бы гарантуе «права на атрыманне, захоўванне i распаўсюджванне поўнай, дакладнай i своечасовай iнфармацыi дзейнасцi ад дзяржаўных органаў, грамадскіх аб'яднанняў, аб палітычным, эканамічным, культурным i мiжнародным жыццi, стане навакольнага асяроддзя..».





