З 06.00 15 сакавіка да 06.00 16 сакавіка паводле звестак Белэнерга на тэрыторыі краіны былі абясточаны 1309 населеных пунктаў. Па стане на 06.00 16 сакавіка застаюцца без электразабеспячэння 152 населеныя пункты ў Брэсцкай, Гомельскай, Гродзенскай, Мінскай і Магілёўскай абласцях.

З прычыны парываў ветру (да 20 м/с) 15 сакавіка пацярпелі 87 населеных пунктаў у 22 раёнах Брэсцкай, Гомельскай, Мінскай і Магілёўскай абласцей.

Пашкоджаныя дахі 41 жылога дома, 8 аб'ектаў сацкультбыту, 109 сельскагаспадарчых будынкаў (6 адноўленыя). Пацярпелых няма. Аварыйнымі брыгадамі вядуцца аднаўленчыя работы.

Большасць пашкоджаных будынкаў — на тэрыторыі Гомельскай вобласці.

15 сакавіка ў 13:36 паступіла паведамленне аб пашкоджанні даху (металадахоўка) на плошчы 250 кв. метраў чатырохпавярховага будынка Столінскай цэнтральнай раённай бальніцы. У 20:00 дах будынка адрамантаваны.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?