Мітынг на плошчы Свабоды ў Харкаве сабраў па стане на 13.00 па мінскім часе каля тысячы ўдзельнікаў.
Пра гэта напісаў на сваёй старонцы ў Facebook журналіст Вячаслаў Маўрычаў.
Паводле яго інфармацыі, судовы выканаўца спрабаваў зачытаць рашэнне аб забароне мерапрыемства, але мітынгоўцы прагналі яго з крыкамі «Ганьба!» і заблакавалі ў аўтобусе з міліцыяй.
«Народ перыядычна скандуе «Расія», але трыкалораў пакуль няма. Затое шмат савецкай сімволікі і транспарантаў а-ля «СССР, я па табе сумую», — адзначае журналіст.
Каля 400 актывістаў сабраліся каля помніка Леніна ў Харкаве і патрабуюць правядзення рэферэндуму па федэралізацыі Украіны, у прыватнасці, паўднёвага ўсходу.





