Старшыня «Вярхоўнай рады» Крыма Уладзімір Канстанцінаў заявіў, што па стане на 14.00 (15.00 — па Мінску) удзел у г.зв. рэферэндуме прынялі больш за палову жыхароў рэспублікі.
«Ёсць прамежкавая яўка. Канкрэтныя лічбы я агучваць не ўпаўнаважаны, але ўжо за 50% пераваліла», - заявіў ён.
Самаабвешчаны прэм'ер-міністр, у сваю чаргу, заявіў, што рэферэндум адбыўся.





