Міністэрствы абароны Расіі і Украіны дамовіліся пра перамір'е ў Крыме да 21 сакавіка.
Reuters.com
Пра гэта паведамляе агенцтва Reuters са спасылкай на в.а. міністра абароны Украіны Ігара Ценюха.
«У гэты час супраць нашых вайскоўцаў у Крыме не будуць ужытыя ніякія меры. Зараз на нашых ваенных аб'ектах адбываецца папаўненне запасаў», — заявіў Ценюх у кулуарах перад пасяджэннем Кабінета міністраў.
«На сёння абстаноўка адносна нашых вайсковых частак і блакавання нармалізавалася. Я думаю, што як было дасягнута перамір'е, так і да 21-га яно будзе захоўвацца», — падкрэсліў в.а. міністра.
Пры гэтым дадаў, што ўзброеныя часткі, якія дыслакуюцца ў Крыме, знаходзяцца ў рэжыме прывядзення ў поўную баявую гатоўнасць.





