У баскетбольным турніры Адзіная ліга ВТБ мінскія «Цмокі» пацярпелі дзясятую запар паразу (дванаццатую ў турніры).
Сёння на «Мінск-Арэне» «Цмокі» прайгралі «Трыумфу» з Люберцаў з лікам 73:81 (першую чвэрць мінчукі выйгралі 23:15).
Пасля 16 гульняў у «Цмокаў» чатыры перамогі і 12 паразаў. Апошні раз мінскі клуб перамагаў 17 лістапада («Астану»), тады гэта перамога нават на нейкі час узняла каманду на 2-е месца ў групе. Цяпер жа ў «Цмокаў» апошняе 10-е месца.
У плэй-оф выходзяць каманды, што занялі першыя шэсць месцаў. «Цмокам» засталося правесці два матчы ў гасцях: з «Чырвонымі Кастрычнікам» з Валгаграда 21 сакавіка і «Чырвонымі Крыламі» з Самары 24 сакавіка.
№ | Каманда | Гульні | Перамогі | Паразы | % |
1 | Хімкі | 16 | 16 | 0 | 100 |
2 | ЦСКА | 16 | 14 | 2 | 87,5 |
3 | Трыумф | 17 | 11 | 6 | 64,7 |
4 | Астана | 17 | 8 | 9 | 47,1 |
5 | Чырвоныя Крылы | 16 | 7 | 9 | 43,8 |
6 | Чырвоны Кастрычнік | 15 | 6 | 9 | 40,0 |
7 | ВЭФ | 16 | 6 | 10 | 37,5 |
8 | Азоўмаш | 15 | 4 | 11 | 26,7 |
9 | Няптунас | 16 | 4 | 12 | 25,0 |
10 | Цмокі | 16 | 4 | 12 | 25,0 |





