Агенцтва Крымінфарм абнародуе вынікі адзінага праведзенага ў Крыме экзіт-полу (апытанне на выхадзе з выбарчых участкаў) у 20:00 (21:00 паводле мінскага часу) — адразу пасля завяршэння галасавання на так званым рэферэндуме аб статусе Крыма.
«Апытанні крымчан на выхадзе з участкаў для галасавання па замове Крымінфарма праводзіць Рэспубліканскі інстытут палітычных і сацыялагічных даследаванняў больш чым на 200 участках», — гаворыцца ў паведамленні.
Папярэднія вынікі «рэфэрэндуму» ў Севастопалі будуць абвешчаныя ў 22:30 па мясцовым часе (23:30 па Мінску) у цэнтры горада, на канцэрце.





