Больш за 95% крымскіх татараў падтрымалі рашэнне пра байкот рэферэндуму.
Пра гэта, спасылаючыся на дадзеныя маніторынгу яўкі ў месцах кампактнага пасялення, паведамілі ў Меджлісе крымскататарскага народа карэспандэнту Украінскай Службы Бі-бі-сі.
Крымскія татары складаюць каля 12% насельніцтва паўвострава.





