Вечарам 16 сакавіка тэлевядучы Дзмітрый Кісялёў нагадаў у прамым эфіры выніковай праграмы России-1 «Вести недели» аб магчымасці ядзернай вайны паміж Расіяй і ЗША.

«Расія — адзіная краіна ў свеце, здольная ператварыць ЗША у радыеактыўны попел» — у прыватнасці заявіў ён, разважаючы аб магчымых санкцыях краін Захаду з-за дзеянняў Расіі ў Крыме.

Таксама Дзмітрый Кісялёў, які з'яўляецца таксама генеральным дырэктарам інфармацыйнага агенцтва «Россия сегодня» (былое РІА «Новости»), рэкамендаваў гледачам прачытаць заметку ў «Российской газете» ад 22 студзеня, дзе гаворыцца пра расійскую сістэму гарантаванай ядзернай адплаты «Перыметр».

Акрамя Расіі і ЗША ядзернай зброяй таксама валодаюць Вялікабрытанія, Францыя, Кітай, Індыя і Пакістан. Наяўнасць ядзернай зброі ў КНДР і Ізраіля дакладна не пацверджана.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?