Тэлефонную размову на тэму рэферэндуму ў Крыме мелі ў нядзелю прэзідэнты Расіі Уладзімір Пуцін і ЗША Барак Абама. Пуцін сказаў Абаму, што плебісцыт прайшоў у поўнай адпаведнасці з міжнародным правам, паведамляе прэс-служба Крамля.

Пуцін таксама заявіў, што назіральнікі Арганізацыі па бяспецы і супрацы ў Еўропе (АБСЕ) павінны быць размешчаны ва ўсіх рэгіёнах Украіны. На думку Крамля, абодва прэзідэноты згадзіліся, што, нягледзячы на розніцу ў падыходах, трэба разам шукаць шляхі стабілізацыі сітуацыі ва Украіне.

У сваю чаргу, прэс-служба Белага Дома заявіла, што Абама ў размове дэклараваў Пуціну, што ЗША і міжнародная супольнасць «ніколі не прызнаюць» рэферэндум у Крыме.

На думку Абамы, крызіс ва Украіне яшчэ можна вырашыць дыпламатычным шляхам, але толькі пры ўмове вываду расійскіх войскаў з тэрыторыі Украіны.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?