Кіраўнік Рады нацыянальнай бяспекі і абароны Украіны заявіў аб зрыве маштабнай аперацыі па дэстабілізацыі краіны.
Андрэй Парубій расказаў пра гэта ў інтэрв'ю 5 каналу.
«Сёння, па ўсіх нашых дадзеных, была запланавана аперацыя ў васьмі абласцях Украіны. А 12 гадзіне планаваўся збор так званых мітынгаў, абвяшчэнне так званых «народных губернатараў», захоп абласных адміністрацый. Але ўжо на 21 сакавіка яны планавалі так званы «мірны хрэсны ход» на Кіеў. І па стане на сёння мы можам казаць, што гэты іх план не быў рэалізаваны і быў правалены.
Відавочна, заява, якую яны сёння зрабілі ў так званым перамір'і, з'яўляецца сведчаннем таго, што групы ў Крамлі, якія распрацоўваюць тэхналогіі па Украіне, досыць разгубленыя і не ведаюць, якія далей дзеянні прымаць», - заявіў Парубій.