Аляксандр Лукашэнка запэўнівае, што не збіраецца падтрымліваць ваенную агрэсію РФ і ўрывацца ва Украіну. Пра гэта, як паведамляе прэс-служба «УДАРа», пасол Беларусі распавёў лідару гэтай партыі Віталю Клічко.

«Ён перад гэтым гутарыў з прэзідэнтам Беларусі Лукашэнкам, які папрасіў перадаць, што ніякага скаплення войскаў з боку Беларусі на мяжы няма», — гаворыцца ў паведамленні.

Акрамя таго, Лукашэнка «гарантаваў недатыкальнасць украінска-беларускай мяжы».

Як вядома, нядаўна лідар Беларусі на фоне актывізацыі НАТА папрасіў Расію дапамагчы ваеннай авіяцыяй.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?