Яцанюк даручыў ураду разабрацца з пытаннем падзелу ўласнасці былога СССР
Падрыхтаваць «прававую пазіцыю Украіны па абароне правоў на ўласнасць, якая ўтварылася пасля падзелу СССР», запатрабаваў на пасяджэнні ўрада Арсеній Яцанюк, прызначаны Вярхоўнай радай на пасаду прэм'ер-міністра краіны, паведамляюць інфармагенцтвы.
«Расія так і не падпісала «нулявы варыянт» з Украінай? — звярнуўся ён з пытаннем да в.а. міністра замежных справаў Андрэй Дэшчыцы ў пачатку пасяджэння Кабінета міністраў. — То бок не завершаны працэс падзелу ўласнасці былога СССР, і Украіна мае права на ўласнасць».
«Прашу неадкладна падрыхтаваць прававую пазіцыю Украіны па абароне сродкаў, якія засталіся пры падзеле ўласнасці былога СССР», — заявіў Яцанюк.
БелТА
Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?
Пішыце рэдактару «Нашай Нівы» ў ТГ