Кіраўнікі найбуйнейшых расійскіх кампаній «Роснефть» і «Газпром» Ігар Сечын і Аляксей Мілер могуць трапіць пад візавыя і фінансавыя санкцыі, якія Еўропа плануе ўвесці ў дачыненні да Расіі з-за Крыма. Яны ўвайшлі ў чорны спіс расейцаў, якім будзе забаронены ўезд у ЕС, а іх актывы будуць замарожаны.

Александр Коряков / Коммерсантъ

Александр Коряков / Коммерсантъ

Пакуль гэта тычыцца менеджараў, але пасля аналізу сітуацыі санкцыі могуць распаўсюдзіцца і на дзейнасць расійскіх дзяржкампаній за мяжой. Так, рэгулятары могуць заблакаваць куплю «Роснефтью» трэйдынгавага падраздзялення Morgan Stanley.

ЕС у рамках санкцый у дачыненні да Расіі склаў чорны спіс, у які ўвайшло 130 расійскіх чыноўнікаў і кіраўнікоў найбуйнейшых кампаній: ім можа быць забаронены ўезд у ЕС, а іх актывы могуць замарозіць, паведамілі еўрапейскія і амерыканскія дыпламатычныя крыніцы.

У прыватнасці у яго ўвайшлі кіраўнікі «Роснефті» Ігар Сечын і «Газпрома» Аляксей Мілер. Але не ясна, калі і па якой схеме будуць уведзеныя абмежаванні.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?