«Тое, што зараз мы назіраем ва Украіне, — гэта наступствы палітыкі, якая праводзіцца больш як 20 гадоў кіраўніцтвам краіны, калі заахвочваліся рознага роду парушэнні закону. Да ўлады прыйшлі тыя, хто ад яе павінен быць вельмі далёка».
Пра гэта заявіў у праграме «Контуры» тэлеканала АНТ вечарам 16 сакавіка былы старшыня камісіі па міжнародных справах і нацыянальнай бяспецы Савета Рэспублікі, старшыня Саюза пісьменнікаў Беларусі Мікалай Чаргінец.
Характарызуючы сітуацыю ў Крыме, Чаргінец заявіў: «Давялі народ Крыма. Народ мае права на самавызначэнне. Праўда ў міжнародным праве».
Адказваючы на пытанне, ці маглі б стаць асновай новага палітычнага рамана падзеі ва Украіне — ад Еўрамайдана да рэферэндуму ў Крыме, Чаргінец сказаў: «Напэўна гэта будзе».





