Тры бронзавыя медалі заваявалі беларускія спартсмены на XI зімовых Паралімпійскіх гульнях, якія прайшлі ў Сочы з 7 па 16 сакавіка.
Дзве ўзнагароды ў 34-гадовага Васіля Шапцябоя (біятлонныя гонкі на 7,5 і 12,5 км), яшчэ адну заваявала 45-гадовая Ядзвіга Скарабагатая (лыжная гонка на 15 км).
У агульным заліку Беларусь заняла 18-е месца.
У першай пяцёрцы — Расія (30 залатых, 28 сярэбраных, 22 бронзавыя медалі), Германія (9, 5, 1), Канада (7, 2, 7), Украіна (5, 9, 11) і Францыя (5, 3, 4).
На зімовай Паралімпіядзе 2010 года ў Ванкуверы беларускія спартсмены заваявалі 9 медалёў (2, 0, 7), у Турыне ў 2006-м — 9 (1, 6, 2), у Солт-Лейк-Сіці ў 2002-м — 2 (1, 1, 0).





