«Вярхоўная Рада» АРК 17 сакавіка прыняла пастанову «Аб незалежнасці Крыма».
За яго прагаласавалі 85 дэпутатаў, перадае прэс-служба Вярхоўнай Рады.
Дакумент абвяшчае Крым незалежнай суверэннай дзяржавай — Рэспублікай Крым, у якой горад Севастопаль мае асаблівы статус.
А таксама просіць «Расію прыняць Рэспубліку Крым у склад Расійскай Федэрацыі як новага суб'екта Расійскай Федэрацыі са статусам рэспублікі».





