Аляксандр Лукашэнка гарантуе правядзенне ў Мінску найлепшага ў гісторыі чэмпіянату свету па хакеі.

БелТА

БелТА

Пра гэта ён заявіў на сустрэчы з прэзідэнтам Міжнароднай федэрацыі хакея, членам Выканкама МАК Рэнэ Фазэлем, паведамляе БелТА.

«Я вам гарантую, што чэмпіянат у Мінску будзе самым лепшым чэмпіянатам у гісторыі. А ён тады такі, калі на трыбунах няма свабодных месцаў.

І я хачу запэўніць вас, што ў нас свабодных месцаў на ўсіх матчах не будзе.

І я ўпэўнены, што вы будзеце ганарыцца гэтым чэмпіянатам свету», — сказаў ён.

Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што Рэнэ Фазель уклаў нямала сваёй працы ў падрыхтоўку да гэтага першынства.

«Вы тут пастаянна бывалі, падказвалі, раілі, накіроўвалі працу ў тое рэчышча, у якое трэба было, — сказаў Лукашэнка. 

Ён таксама падзякаваў Рэнэ Фазэлю за мужнасць, якую ён асабіста і Міжнародная федэрацыя хакея праявілі ў дачыненні да Беларусі і чэмпіянату свету, які будзе праведзены ў Мінску. «Я вельмі добра ведаю, які быў ціск на міжнародную федэрацыю. І вы самі мелі такі ж ціск.

У нас хакеісты проста ганарацца прэзідэнтам Міжнароднай федэрацыі хакея: бачыце, вось гэта сапраўдны мужык,

сказаў, што спорт па-за палітыкай, значыць, па-за палітыкай, прынята рашэнне ў Мінску праводзіць чэмпіянат, значыць, будзем праводзіць у Мінску», — адзначыў Лукашэнка.

«І як бы ні ціснулі, я адкрыта кажу, нават засумняваўся, калі быў жудасны ціск: думаю, няўжо Рэнэ здасца, адыдзе ад гэтых пазіцый, але вытрымаў. Я табе вельмі ўдзячны за гэта», — сказаў Лукашэнка, звяртаючыся да прэзідэнта Міжнароднай федэрацыі хакея.

Чэмпіянат свету па хакеі пройдзе ў Мінску з 9 па 25 мая на дзвюх арэнах — «Мінск-Арэне» і «Чыжоўцы-Арэне». Удзел у ім возьмуць 16 зборных (Беларусі, Расіі, ЗША, Канады, Швецыі, Фінляндыі, Нарвегіі, Даніі, Чэхіі, Славакіі, Швейцарыі, Латвіі, Казахстана, Італіі, Францыі, Германіі).

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0