Актывісты партыі «Другая Расія» закідалі пасольства Украіны ў Маскве дымавымі шашкамі. Пра гэта дзяржаўнаму інфармагенцтву «Укрінфарм» паведамілі ва ўкраінскім пасольстве.

«У панядзелак раніцай чацвёра прадстаўнікоў партыі «Другая Расія», а таксама карэспандэнт выдання «Грані.Ру» здзейснілі напад на ўкраінскае дыпламатычнае прадстаўніцтва. Нападнікі кінулі на тэрыторыю пасольства дзве дымавыя шашкі», — сказаў суразмоўца агенцтва.

Па словах прадстаўніка пасольства, нападнікі таксама раскідалі па тэрыторыі дыпламатычнай місіі лістоўкі з надпісам «Кіеў — рускі горад».

Усе парушальнікі правапарадку былі затрыманыя маскоўскай паліцыяй.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?