Вядомы рэжысёр і сцэнарыст Кіра Муратава выказала сваё меркаванне пра падзеі ва Украіне:

фота ІТАР-ТАСС

фота ІТАР-ТАСС

«Я добра разумею людзей — іх дасталі, іх занадта доўгі час гнабілі і прыніжалі. Украінцаў, гэтак жа як і малдаван [Муратава нарадзілася ў малдоўскім горадзе Сарокі ў сям'і сакратара павятовага камітэта кампартыі Румыніі — НН], у Расіі лічылі дурнямі, анекдоты распавядалі пра іх глупства, а яны ўсміхаліся — так, мы дурні. Прыйшоў момант, народ вырашыў паўстаць і змяніць сваё жыццё. Яны маюць на гэта права, і я на баку гэтага народа, мне зразумела іх імкненне змяніць сістэму».

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна