Кіраўнік Рускай праваслаўнай царквы пахваліў маскоўскага цара Івана Жахлівага (Грознага) за Лівонскую вайну.

reuters.com

reuters.com

Пра гэта патрыярх Кірыл заявіў падчас асвячэння храма Нараджэння Прасвятой Багародзіцы ў Крылацкім горада Масквы. Яго словы прыводзіць афіцыйны сайт РПЦ.

«Вядома, што цар Іван IV Грозны наведваў гэтае месца, калі накіроўваўся ў паход на Полацк. Многія ўжо не ведаюць, што ад гэтага паходу залежыў шмат у чым лёс Расіі. І расійскае войска тады перамагло і спыніла небяспечную агрэсію, якая, як заўсёды, несла ў адносінах да Расіі не толькі спробу атрымаць матэрыяльныя даброты, закабаліўшы народ, але, што самае галоўнае, заўсёды былі спробы, як мы б сказалі сучаснай мовай, перафарматаваць нашу свядомасць, змяніць наша культурнае, нацыянальнае і рэлігійнае самаразуменне. Тады Іван Грозны не дазволiў гэтага зрабіць», — заявіў Патрыярх Кірыл.

Полацк быў захоплены войскамі Івана Грознага 15 лютага 1563 г.

Маскоўскія войскі падвергнулі горад поўнаму спусташэнню, тысячы яго жыхароў былі забітыя і выселеныя. Полацкія баяры, купецтва, большасць гараджан, а таксама жыхары наваколля Полацка былі пазбаўленыя маёмасці і адпраўленыя ў палон, па розных ацэнках колькасць палонных склала ад 15 000 да 60 000 чалавек.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?