У панядзелак, 17 сакавіка, гульцам футбольнага клуба «Нёман» з Гродна падчас заняткаў у трэнажорнай зале было прапанавана вырашыць, на якой мове павінна пісацца прозвішча на майцы ў гэтым сезоне.
Абмеркаванняў бурных не атрымалася, кожны гулец сам абраў варыянт. У выніку, рашэнне было прынята: 22 «расейскія» галасы, супраць 12 «беларускіх». У сезоне 2014 прозвішчы гульцоў на майках будуць нанесеныя на расейскай мове.
У апытанні прымалі ўдзел не толькі гульцы, але і ўвесь трэнерскі штаб каманды, а таксама кіраўніцтва клуба





