Старшыня Аб'яднанай грамадзянскай партыі Анатоль Лябедзька прыгавораны судом Савецкага раёна Мінска да 15 сутак арышту за дробнае хуліганства і ўдзел у несанкцыянаванай акцыі.
Ucpb.org
Такое рашэнне прыняла суддзя Марына Фёдарава. Яна прызнала Лябедзьку вінаватым па артыкулах 17.1 (дробнае хуліганства) і часткі 1 арт. 23.34 (парушэнне парадку правядзення масавых мерапрыемстваў) Кодэкса аб адміністрацыйных правапарушэннях.
За першае правапарушэнне ён прыгавораны да 5 сутак арышту, за другое — да 10.
Лябедзька быў затрыманы разам з васьмю іншымі ўдзельнікамі пікета 16 сакавіка каля Камароўскага рынку сталіцы.
Тут актывісты АГП праводзілі перадвыбарны пікет, на якім яны таксама выказалі падтрымку палітзняволеным Беларусі.
На пяцярых затрыманых – Анатоля Лябедзьку, Алеся Арастовіча, Уладзіміра Раманоўскага, Ганну Канапацкую і Вольгу Маёраву – склалі адміністрацыйныя пратаколы, дадае сайт АГП.
Спікера Аб’яднанай грамадзянскай партыі Ганну Канапацкую пакаралі штрафам – 30 базавых велічынь.





