Цэнтрвыбаркам Украіны зарэгістраваў першага кандыдата ў прэзідэнты краіны на выбарах, якія прызначаныя на 25 мая. Ім стаў былы намеснік генпракурора Украіны Рэнат Кузьмін.
Імя Кузьміна звязваюць са справай былога прэм'ер-міністра Украіны Юліі Цімашэнкі, асуджанай у 2011 годзе за перавышэнне службовых паўнамоцтваў. Яе прадстаўнікі абвінавацілі былога намесніка генпракурора ў фальсіфікацыі крымінальнай справы, у сувязі з чым следчыя органы маюць намер выклікаць Кузьміна на допыт.
Пры гэтым на гэты момант справа ў дачыненні да яго не заводзілася, а на перыяд прэзідэнцкай кампаніі ў яго будзе імунітэт ад крымінальнага пераследу.





