Вярхоўны прадстаўнік ЕС па пытаннях знешняй палітыкі і палітыкі бяспекі Кэтрын Эштан аддала належнае стрыманасці Украіны ў рэакцыі на дзеянні Расіі ў Крыме і заклікала афіцыйны Кіеў і ў далейшым працягваць стрыманую палітыку ў дачыненні да крымскага крызісу.
Пра гэта Эштан заявіла на прэс-канферэнцыі пасля завяршэння пасяджэння Рады ЕС на ўзроўні міністраў замежных спраў 28 краін-членаў.
«Мы аддаём належнае стрыманым адносінам, якія дэманструе Украіна ў адказ на крызіс. Мы заклікаем ўкраінскую ўладу працягваць гэты падыход», — сказала Эштан.





