Новы галоўны рэдактар «Lenta.ru» Аляксей Гараслаўскі заявіў, што інтэрнэт-СМІ пяройдзе ад канцэпцыі палітыкі на навіны бізнесу і эканомікі. Пра гэта паведамляе тэлеканал Дождь са спасылкай на ІТАР-ТАСС.
Гараслаўскі ўдакладніў, што менеджмент «Lenta.ru» на працягу трох месяцаў распрацуе новую канцэпцыю. Пры гэтым, змену канцэпцыі выдання Гараслаўскі абумовіў «аналізам інтарэсаў чытачоў» «Lenta.ru».
Таксама галоўны рэдактар інтэрнэт-выдання паведаміў, што працаздольнасць рэдакцыі будзе адноўленая ў поўным аб'ёме праз 2-3 тыдні.
Ён адзначыў, што на сённяшні дзень заяву аб звальненні напісалі каля 40 супрацоўнікаў «Lenta.ru», сярод якіх як журналісты, так і тэхнічны персанал. Гараслаўскі ўдакладніў, што ў рэдакцыю прыйшло каля 200 рэзюмэ.





